
Ва ўрачыстай атмасферы ў Маларыцкім ГДК павесткі атрымала 40 юнакоў, якіх ужо праз некалькі тыдняў мы будзем называць салдатамі.
У адзін з апошніх дзён на “грамадзянцы” падтрымаць юнакоў, сказаць ім добрыя словы ў дарогу па традыцыі ў гарадскі Дом культуры прыходзяць прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, святары.
— Сімвалічна, што ўручэнне павестак адбываецца напярэдадні 72-ой гадавіны Перамогі, — звяртаўся да юнакоў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама. – Толькі тая краіна моцная, дзе ўвесь народ здольны стаць на яе абарону. Вы накіроўваецеся на службу планава ў мірнай краіне, а юнакам, якія ішлі служыць у ваеннае ліхалецце, выбіраць не даводзілася. Іх гераізм павінен стаць добрым прыкладам для вас.
Будучым салдатам благачынны цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла пажадаў здароўя, цярпення і мудрасці, каб ніколі ў сапраўднай вайне не давялося прымяняць армейскія навыкі…
Усе госці ўрачыстасці не шкадавалі добрых слоў у адрас юнакоў. Кожны з прызыўнікоў быў запрошаны на сцэну за павесткай.
Будучым салдатам уручылі падарункі ад райвыканкама і абразкі.
Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.