Цыкл “Сустрэча з цікавым субяседнікам” пастаянна праводзіцца ў Маларыцкай ЦБС. За 10 гадоў ўжо прайшла не адна сотня мерапрыемстваў. За гэты час з чытачамі Маларытчыны, вучнямі ўстаноў адукацыі горада і раёна сустракаліся супрацоўнікі Міністрэрства па надзвычайных сітуацыях, пагранкамендатуры “Маларыта”, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, банкіры, вучоныя, пісьменнікі, урачы, будаўнікі… Не адзін раз ладзіліся таксама сустрэчы і са святарамі. Яны заўсёды выклікалі і выклікаюць цікавасць у прысутных. Апошняе таму пацвярджанне – сустрэча ў чытальнай зале раённай бібліятэкі з протаіерэем Віктарам Паляцілам, настаяцелем Мікалаеўскага храма, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі. На яе завіталі дзесяцікласніцы СШ №1 разам са сваёй настаўніцай Аленай Чыкітай...
Читать Далее