
У Вялікую суботу протаіерэй Віктар Паляціла, благагачынны цэркваў Маларыцкай акругі, настаяцель храма свяцілеля Мікалая Цудатворцы, наведаў пагранічную камендатуру “Маларыта”. Тут ён традыцыйна сустрэўся з тымі, хто цяпер праходзіць тэрміновую службу. У сталовай протаіерэй Віктар Паляціла асвяціў велікодныя кулічы і ежу, расказаў пра Вялікдзень, акрапіў прысутных святой вадой, пажадаў добрай службы.
Мікалай НАВУМЧЫК.