Віншаванні ‒ для пагранічнікаў

У дзень Раства Ісуса Хрыста настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла наведаў пагранічную камендатуру “Маларыта” і сустрэўся з ваеннаслужачымі. Ён павіншаваў пагранічнікаў з двунадзясятым святам, расказаў яго гісторыю станаўлення, адказаў на пытанні.

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла кожнаму ваеннаслужачаму падарыў іконку “Нараджэнне Ісуса Хрыста”.

Мікалай НАВУМЧЫК.