Вечар памяці мітрапаліта Іосіфа Сямашкі ў Новых Засімавічах

2018 г. абвешчаны Беларускай Праваслаўнай Царквой годам памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі). Сёлета спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння і 150 гадаў з часу ягонай смерці.

10 чэрвеня 2018 г. у нядзельнай школе пры прыходзе іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” у в. Новыя Засімавічы Пружанскага р — на адбыўся вечар памяці мітрапаліта Іосіфа.

Пасля малітвы настаяцель прыхода іерэй Сергій Сысаляцін прачытаў прысутным лекцыю. Айцец Сергій зрабіў кароткі экскурс у гісторыю, растлумачыў паняцце “унія” і яе значэнне для Беларусі, а таксама рассказаў пра жыццё і дзейнасць мітрапаліта Іосіфа, пра тое, што падштурхнула яго прыняць актыўны ўдзел у справе ўзяднання ўніятаў з Рускай Праваслаўнай Царквой.

Прайшло больш за паўтара стагоддзі, з таго часу неаднаразова прадпрымаліся спробы адрадзіць унію на Беларусі, але асноўная частка народа застаецца вернай Праваслаўю. А гэта з’яўляецца лепшай адзнакай дзейнасці мітрапаліта Іосіфа.

Таксама падчас мерапрыемства прагучалі праваслаўныя бардаўскія песні ў выкананні Валерыя Барылкі.

Арына Сысаляціна