Сустрэча ў Навазасімавіцкім сельскім Доме культуры

8 кастрычніка 2017 г., напярэдадні дня памяці свяціцеля Ціхана (Бялавіна), патрыярха Маскоўскага і Усёй Русі, у Навазасімавіцкім сельскім Доме культуры адбылася лекцыя пратаіерэя Міхаіла Носка, прымеркаваная да 100 – годдзя ганенняў на Праваслаўную Царкву. З уступным словам да прыхаджан звярнуўся настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін.

Падчас сустрэчы прысутныя паглядзелі фільм, у якім расказвалася пра нялёгкі жыццёвы шлях і душэўныя пакуты Свяціцеля Ціхана, які быў абраны на Патрыяршаства 18 лістапада 1917 г. і знаходзіўся на ім да смерці. Пасля прагляду кінастужкі прысутныя мелі магчымасць абмеркаваць убачанае і пачутае, падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Служба информации прихода.