Сход святароў благачыння.

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыта прайшоў чарговы сход святароў Маларыцкага благачыння. Яго ўзначаліў протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. На сходзе была заслухана інфармацыя аб пытаннях, што разглядаліся на епархіяльным савеце, які нядаўна прайшоў, а таксама абмеркаваны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання Дня Перамогі ў прыходах благачыння.

Былі разгледжаны і іншыя бягучыя пытанні  царкоўнага жыцця ў прыходах.

Мікалай НАВУМЧЫК.