Мітынг у в. Парасляны

9 мая 2017 г. ля брацкай магілы ў в. Парасляны Пружанскага р – на па штогадовай традыцыі адбыўся святочны мітынг у гонар Дня Перамогі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, вучні і настаўнікі Параслянскай сярэдняй школы, жыхары навакольных вёсак і ўсе неабыякавыя да гэтай падзеі людзі.

Удзел у мітынгу прыняў настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін. Святар звярнуўся да прысутных з прамовай, у якой адзначыў, што “перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была пытаннем жыцця для дзясяткаў мільёнаў людзей, пытаннем выжывання славянскага і іншых народаў Усходняй Еўропы, якім, згодна з генеральным планам “ОСТ”, трэба было не проста трапіць у рабства, але і назаўсёды знікнуць са старонак гісторыі”. Айцец Сергій заклікаў усіх згадаць подзвігі нашага доблеснага воінства і тых родных і блізкіх, хто дзеля нашага шчасця ахвяраваў уласным жыццём. Ля брацкай магілы была адслужана паніхіда па спачылых воінах, якія за Веру, Айчыну і народ жыццё сваё аддалі, і ўсіх, хто пакутліва загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Арына Сысаляціна.