Душа па кроплі свет збірае

Пад такою назваю ў Маларыцкай дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча з протаіерэем Віктарам Паляцілам, благачынным цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдатам багаслоўскіх навук. На яе былі запрошаныт вучні 5 “В” класа СШ №2 райцэнтра.

На мерапрыемстве ўвага акцэнтавалася на тым, што міласэрнасць − гэта слова  на першы погляд простае і звыклае слова, але ў сабе яно хавае глыбокі сэнс! Мы часта гаворым аб спагадлівасці, чуласці, узаемадапамозе, але ці можа кожны з нас здольны праявіць міласэрнасць да бліжняга? На словах, здаецца нічога цяжкага ў гэтым няма. Толькі чалавек, надзелены гэтым пачуццём, нягледзячы ні на што, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу іншаму не на словах, а на справе,  здольны з гатоўнасцю ісці на ахвяры дзеля людзей і бескарысліва рабіць добрыя справы.

−Міласэрнасць нельга аддзяліць ад сапраўднай любові, − сказаў протаіерэй Віктар Паляціла. − Такая любоў бескарыслівая, яна асабліва яскрава праяўляецца, калі мы любім, не патрабуючы нічога ўзамен.

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні вучняў.

Мікалай НАВУМЧЫК.