Рубрика Малоритское благочиние

Малітвы — за Перамогу!

9 Мая ў в. Ляхаўцы адбыўся мітынг, прысвечаны 70-годдзю Вялікай  Перамогі. Падчас яго іерэй Віталь Равінскі, настаяцель храма ў гонар Нараджэння Божай Маці, ля помніка адслужыў падзячны малебен, ліцію па тых, хто загінуў у гады вайны, звярнуўся са словамі віншавання да прысутных.

У в.Хаціслаў прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі. У іх прыняў удзел протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель царквы ў гонар Праабражэння Гасподняга...

Читать Далее

Малітвы за тых, хто набліжаў Перамогу.

Ранкам 9 мая ў Мікалаеўскай царкве г. Маларыта быў адслужаны падзячны малебен Госпаду за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, паніхіда па тых, хто загінуў. Пасля яе заканчэння ўсе, хто прысутнічаў у храме, разам з протаіерэем Віктарам Паляцілам, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэем Сергіем Струнцам, клірыкам Мікалаеўскай царквы райцэнтра, хрэсным ходам пайшлі на гарадскую плошчу. Там яны далучыліся да жывой людской плыні з кветкамі, рознакаляровымі шарыкамі, флажкамі. Затым калона накіравалася да помніка, што знаходзіцца ў скверы на вуліцы Савецкая (разгалінаванне дарог Олтуш-Збураж)...

Читать Далее

Митинг, посвященный Дню Победы, состоялся в с. Великорита.

8  мая 2015 года на территории средней общеобразовательной школы с. Великорита Малоритского района состоялся митинг, посвященный 70-летию со Дня Победы. В мероприятии приняли участие: председатель сельсовета Киричюн Виктор Николаевич, председатель СПК «Рита» Пастушек Иван Тадеушевич, директор школы Наркевич Ирина Михайловна и настоятель Ильинской церкви с. Великорита протоиерей Анатолий Тарасевич. Священнослужитель обратился к присутствующим со словами приветствия и назидания не тему значения Великой Победы в жизни каждого из нас. Силами школы был дан праздничный концерт...

Читать Далее

Урачыстасць у Олтушы.

У дзень памяці святога Георгія Пабеданосца адбыўся традыцыйны хрэсны ход з в.Арэхава ў в.Олтуш. Узначаліў яго протаіерэй Анатоль Дударчук, настаяцель храма ў гонар святой вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы в.Арэхава. У хрэсным ходзе прынялі ўдзел вернікі з г.Маларыта, вёсак Олтуш і Арэхава.

У Свята-Прэабражэнскім храме в. Олтуш  адбылася боская святочная літургія...

Читать Далее

Служыце добра, навабранцы!

Па традыцыі ў маі, напярэдадні свята Перамогі,  ва ўрачыстай атмасферы павесткі атрымалі будучыя абаронцы Айчыны. Быць салдатам – вялікая адказнасць і гонар. Маладыя, поўныя сіл і энергіі юнакі сабраліся ў гарадскім Доме культуры г. Маларыты, каб перад сваімі роднымі і сябрамі, прадстаўнікамі ўлады і грамадскасці паабяцаць служыць годна, апраўдаць давер.

Раённы ваенны камісар Алег Шышацкі ўручыў павесткі 35 маларытчанам. Усяго ж сёлета папоўняць шэрагі армейцаў 45 хлопцаў...

Читать Далее

Напоўнілі душы вераю і дабрынёй.

Праваслаўнае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыты і Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плённа супрацоўнічаюць не адзін ужо год. Разам праводзяць мерапрыемствы не толькі ў райцэнтры. Апошняе таму пацвярджэнне – наведванне дамоў сацыяльных паслуг у вёсках Брадзяцін і Багуслаўка. Перад жыхарамі ў гэтых населеных пунктах сёстры міласэрнасці выступілі з канцэртам. Яны ўсіх, хто сабраўся, парадавалі царкоўнымі песнапеннямі і вершамі. Прагучалі таксама і песні ў выкананні Андрэя Катла і Сафіі Ігнацюк (аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў)...

Читать Далее