Рубрика Малоритское благочиние

Маларыцкай царкве – 109 гадоў

З 1965г. у Маларыцкім раёне дзейнічала толькі 3 царквы –  у Маларыце, Чарнянах і Олтушы.  У 1990г. было адноўлена Маларыцкае благачынне, межы якога супалі з межамі раёна. Пачалі адкрывацца зачыненыя храмы і будавацца новыя на месцы зруйнаваных. Цяпер у Маларыцкай царкоўнай акрузе, якая ўваходзіць у склад Брэсцкай епархіі,  налічваецца 16 прыходаў. У адным з іх – у райцэнтры – будуецца храм у гонар Маларыцкай іконы Божай Маці. Цяпер на ўзвядзенне гэтага храма патрэбны грашовыя ахвяраванні...

Читать Далее

Архиепископ Иоанн совершил богослужение в Преображенском храме аг. Хотислав

7 ноября 2017 года Высокопреосвященнейший Иоанн, Архиепископ Брестский и Кобринский совершил Божественную литургию в Преображенском храме аг. Хотислав Малоритского района. За литургией Его Высокопреосвященству сослужили: настоятель Преображенского храма протоиерей Петр Пешко, благочинный церквей Малоритского округа протоиерей Виктор Полетило и духовенство епархии. После богослужения Владыка Иоанн совершил чин освящения фундамента и закладку ныне строящегося  храма в честь иконы Пресвятой Богородицы именуемой «Смоленская» («Одигитрия») в д.Сушитница, что недалеко от Хотислава, затем все молящиеся получили благословение архипастыря и иконки Божией Матери «Отрада и Утешение» на молитвенную память...

Читать Далее

Падзяка Богу за атрыманы ўраджай

У нашых продкаў спрадвеку існаваў добры звычай: любую важную справу абавязкова пачынаць і заканчваць шчырай супольнай малітвай. Гэтая традыцыя адрадзілася і прыжылася на Маларытчыне. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

У лютым у Мікалаеўскай царкве райцэнтра на вячэрнім богаслужэнні адбылося малебнае спяванне з акафістам іконе Божай Маці “Спорительница хлебов”. У час яго саборна ўзносіліся шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай...

Читать Далее

Інтэлектуальны турнір у гонар святога

На базе раённай гімназіі прайшоў адборачны тур Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру на тэму “Свяціцель Георгія Каніскі ў гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя”. У спаборніцтве прыняло ўдзел 9 каманд (усяго 48 вучняў), у кожнай з якіх было па 5-6 чалавек: па адной з СШ №1 і Хаціслаўскай СШ, дзве – з СШ №2 і  пяць – з раённай гімназіі. Частка вучняў, што прымала ўдзел у адборачным туры, наведвае нядзельныя школы.

На турніры прысутнічалі вучні і настаўнікі раённай гімна...

Читать Далее

Верасень паклікаў за парты

Пасля летніх канікул зноў напоўніліся галасамі дзяцей установы адукацыі Маларытчыны. Учора ў іх былі праведзены ўрачыстыя лінейкі і празвінелі першыя залівістыя званкі, якія традыцыйна прысвячаліся пачатку новага навучальнага года. Святочная атмасфера, прыгожая новая школьная форма, яркiя пышныя букеты, расчуленыя бацькi i ўсхваляваныя дзецi — усё гэта характэрна для 1 верасня. Дня своеасаблівага, непаўторнага, чаканага і шчымлівага. Між іншым, у новым навучальным годзе ў 19 агульнаадукацыйных установах Маларытчыны будуць атрымліваць веды 3104 хлопчыкаў і дзяўчынак. Упершыню за парты сёлета сядзе 327 вучняў, з іх  128 – у сельскіх установах адукацыі...

Читать Далее

Сушытніцу ўпрыгожыць праваслаўны храм

Любое пачынанне павінна быць благаславёна. У адваротным выпадку нават цвік прама не заб’ецца. Тым больш, калі размова ідзе пра будаўніцтва новага дома Божага. Іх на Маларытчыне хутка будзе на адзін больш.

Для жыхароў в.Сушытніца 10 жніўня сапраўды стала гістарычнай датай. У гэты дзень протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга в.Хаціслаў, па благаславенні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адслужылі малебен перад пачаткам усякай добрай справы на месцы, дзе пачаліся работы па ўзвядзенні праваслаўнага храма...

Читать Далее