Арэхаўскі хрэсны ход.

28 ліпеня адзначалася тысячагоддзе з дня прадстаўлення хрысціцеля Русі, роўнаапостальнага князя Уладзіміра. У рамках святкавання гэтай даты ў Маларыцкім благачынні прайшлі святочныя богаслужэнні.

А ў прыходзе ў гонар Параскевы Пятніцы в.Арэхава адбыўся хрэсны ход на чале з протаіерэем Анатоліем Дударчуком. Ён пачаўся на ўскрайцу вёскі і па вуліцы накіраваўся да храма. На працягу больш чым 2 кіламетраў да яго далучаліся вернікі Арэхава і навакольных населеных пунктаў.

Мiкалай Навумчык.